Лепельская суддзя, якая судзіла за «экстрэмізм» дактароў, пастара і ратавальніка, заявіла, што «ўсё рабіла правільна»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


"Витебск, я гуляю"

Лепельская суддзя Ірына Кручыніна, якая разглядала палітычна матываваныя адміністрацыйныя справы, у інтэрв'ю мясцовай раённай дзяржгазеце сказала, што «ўсё рабіла правільна» і ніколі не сумнявалася ў слушнасці сваіх судовых рашэнняў. Увагу на публікацыю звярнуў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

Ирина Кручинина. 2025 год, Лепель. Фото: lepel-kraj.by
Ірына Кручыніна. 2025 год, Лепель. Фота: lepel-kraj.by

У ім яна расказала пра сваю працоўную кар’еру — яна пачынала з педагога, а пасля перакваліфікавалася ў юрыста і суддзю. Да Лепельскага раёна яна працавала суддзёй у Чашніцкім.

Вядома, што Кручыніна нярэдка займалася палітычна матываванымі справамі — так, яна адправіла на «суткі» новалукомльскага пастара, штрафавала доктара Новалукомльскай ЦРБ, ратавальніка, вайсковага фельчара. Паводле інфармацыі «Віцебск, я гуляю!», з пачатку года яна разгледзела не менш за тры палітычныя «адміністратыўкі».

У інтэрв'ю дзяржгазеце Кручыніна расказала, як ставіцца да рашэнняў, якія выносіць.

— Ці быў выпадак, можа, нейкае незвычайнае судовае паседжанне, калі вы ледзь не сышлі з прафесіі?

— Не, ніколі так не было. Хутчэй былі судовыя працэсы, у якіх я была перакананая, што знаходжуся на сваім месцы і ўсё раблю правільна.

— Ці даводзілася вам калі-небудзь сумнявацца ў тым, ці слушнае вашае рашэнне па справе?

— Сумнявацца трэба да вынясення пастановы. Нельга выносіць рашэнні, у якіх ты сумняваешся. Не схаваю, што многія рашэнні даюцца няпроста.

Таксама Кручыніна прызналася, што любіць раманы Івана Шамякіна — чытае яго толькі на беларускай мове.